Клас _______
Дата ________________
Тэма: Вымаўленне і правапіс галосных е, ё, я
Мэты:
-
стварыць умовы для ўзнаўлення і пашырэння ведаў вучняў аб
правапісе галосных е, ё, я;
-
садзейнічаць выпрацоўцы ўмення вызначаць націскны,
пераднаціскны і паслянаціскны склады; умення правільна чытаць словы і
карыстацца алгарытмам пры выбары правільнага напісання;
-
выхоўваць пачуццё любові і павагі да свайго народа і
Радзімы.
Ход урока
I.
Арганізацыйны момант
II.
Арфаграфічная хвілінка
Дожджык, пад’езд, герой, чакаць, апавяданне, бясшумна, насякомыя, шчаўе,
светлячок, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, год, мядзведзь.
Праца па парах: вучні
мяняюцца сшыткамі і правяраюць адзін аднаго.
III.
Праверка дамашняга задання
Франтальнае
апытванне
1)
Якія правілы
напісання літар о, э, а вы ведаеце?
2)
Успомніце правілы
напісання літар е,ё, я.
IV.
Знаёмства з новай тэмай
Праца з
тэкстам
Настаўнік чытае ўрывак з верша А.Вольскага “Беларусь”,
які надрукаваны на картках. Вучні ўстаўляюць прапушчаныя літары.
Скачуць сон_йка асколкі
Пасля дожджыку ў вадзе.
В_с_лейшае в_сёлкі
Не пабачыш анідзе.
На б_розе – белы бус_л,
Пад б_розаю – ручай.
А завецца Б_ларуссю
Н_паўторны родны край.
Сказ Весялейшае вясёлкі
не пабачыш анідзе. вучні перапісваюць у
сшытак. Дзеляць словы на склады, ставяць націскі.
Праца з
падручнікам
Свае
назіранні вучні звяраюць з правілам параграфа 3.
Фізкультхвілінка
Калі настаўнік называе правільнае напісанне слова, вучні
пляскаюць у далоні, калі няправільнае – махаюць рукамі.
Дошчык, пад’езд, гярой,
апавядане, бяшшумна, насякомыя, шчаўе, святлячок, гот, мядзведзь.
Знаёмства з правіламі новай
арфаграфіі
Складанне алгарытма
1)
Якое слова па
паходжанні – уласнае ці іншамоўнае (запазычанае)?
2)
Ставім націск.
3)
Калі склад
націскны, то пішам адпаведную літару. Калі - не, то вызначаем нумар склада і
рухаемся далей:
-
першы склад перад
націскам – пішам я
-
іншы склад – е .
V. Фарміраванне
ўменняў і навыкаў
Пісьмо пад дыктоўку
Дзявяты, сямнаццаць, герой, газета, вярнуць, каляндар,
Егіпет, пераказ, дзевятнаццаты, восем, Нёман.
Выкананне практыкавання 16 (адзін вучань піша на дошцы, астатнія – у сшытках).
Творчая хвілінка
Скласці невялічкі тэкст па апорных словах на тэму “Птушкі
зімой”
Замярзаць, зімовы
пейзаж, адляцелі, цяпло, сняжок, зелень, вецярок, кляваць, каляндар.
V.
Дамашняе заданне
Параграф 35.
Практыкаванне 265.
VI.
Рэфлексія
VII.
Падвядзенне вынікаў урока. Выстаўленне і каменціраванне адзнак
Комментариев нет:
Отправить комментарий