суббота, 1 августа 2015 г.

План-канспект БМ 5 кл Правапіс о,э,а

Тэма: Галосныя  гукі.  Вымаўленне  і  правапіс  галосных  о,  э,  а

Мэты:
-           сістэматызаваць веды пра галосныя і зычныя гукі, асаблівасці іх вымаўлення і перадачы на пісьме;
-           удасканальваць уменне вызначаць націскны склад у словах,   прымяняць  правілы  вымаўлення   галосных о, э, а;
-            выхоўваць павагу да роднай мовы.
    Ход урока
I.                  Арганізацыйны момант
II.               Арфаграфічная хвілінка
Ад’езд, падаконнік, нялёгкі, радыус, дзявяты, шоўк, падзенне, нашчадак, подзвіг, мядзведзь, рамонт, пясняр, шчасце.
Праца па парах: вучні мяняюцца сшыткамі і правяраюць адзін аднаго.
III.           Праверка дамашняга задання
Франтальнае апытванне
1)    Якія тыпы тэкстаў вы ведаеце?
2)    Што такое апавяданне?
3)    Што такое апісанне?
4)    Што такое разважанне?
Праца ў групах: адна група чытае дамашняе сачыненне-разважанне, а другая – яго аналізуе і тлумачыць, ці вытрыманы ўсе правілы будовы.
IV.           Знаёмства з новай тэмай
Называнне тэмы ўрока і мэт
Чытанне правіла параграфа 2.
Выкананне   практыкавання 8.
Фізкультхвілінка.
Калі настаўнік называе назоўнік – вучні падымаюць рукі ўверх, калі прыметнік – хлопаюць унізе.
Хуткі, пчала, мэбля, бегаць, зялёную, аўтамабіль, біялогія, смутак, лісіны, мядзведзеў, кватэрай, Якуб Колас.
Зарадка для вачэй.
Знаёмства з правіламі новай арфаграфіі
         V. Фарміраванне ўменняў і навыкаў
Выкананне практыкавання 10  (адзін вучань піша на дошцы, астатнія – у сшытках).
Праца са слоўнікам: настаўнік называе словы, а вучні адшукваюць іх у арфаграфічным слоўніку.
Рэклама, сервіз, сяржант, пэйджар, чэмпіён.
Праца з карткамі
Картка 1
Прыдумаць сказы з наступнымі словамі
Жамчужына; кафэ; камп’ютар; этажэрка.
Картка 1
Прыдумаць сказы з наступнымі словамі
Сардэчны; маянэз; шніцаль; чэмпіён.
V.               Дамашняе заданне
Параграф 1, 2. Практыкаванне 11.
VI.           Рэфлексія
VII.        Падвядзенне вынікаў урока. Выстаўленне і каменціраванне адзнак





Комментариев нет:

Отправить комментарий