суббота, 1 августа 2015 г.

План-канспект БМ 5 кл Агульнаўж і словы абмеж ужытку

Клас __5__                                                    Дата _________

Тэма: Агульнаўжывальныя словы і словы абмежаванага ўжытку
Мэты:
-        сфарміраваць уяўленне пра агульнаўжывальную лексіку сучаснай беларускай мовы і словы абмежаванага ўжытку;
-        выпрацоўваць уменні адрозніваць у тэкстах розных стыляў агульнаўжывальныя і дыялектныя словы; тлумачыць ролю дыялектызмаў;
-        выхоўваць пачуццё любові і павагі да культуры свайго народа.
Ход урока
I.                  Арганізацыйны момант
II.               Арфаграфічная хвілінка
Носьбіт, малацьба, бясшумна, здароўе, барацьба, шчаўе, паштальён, светлячок, Рэспубліка Беларусь, Вялікая Айчынная вайна, медзведзяня.
Праца па парах: вучні мяняюцца сшыткамі і правяраюць адзін аднаго.
III.           Праверка дамашняга задання
Франтальнае апытванне
1)    Што называецца лексічным значэннем слова?
2)    На што паказвае граматычнае значэнне слова?
Праца на картках
Выпісаць з тэксту словы, якім адпавядаюць наступныя лексічныя значэнні: А) “верхняя вопратка з аўчын”; Б) “праводзіць, траціць (час)”; В) “той, які сапраўды існуе”; Г) “напружваць слых, каб пачуць што-небудзь”; Д) “моцны вецер розных напрамкаў з сухім снегам”.
                                       Вячэрнія госці
Ясь любіў бавіць час у свайго дзядзькі, які жыў на беразе возера. Зімой, калі лютавала завіруха, дзядзька выстаўляў на акне свечку. Агеньчык прывабліваў сялян, купцоў.
Падарожныя распраналі кажухі. На стале з’яўляўся самавар. І пачынаўся расказ аб розных дзівах, сапраўдных і выдуманых здарэннях.
І не ведалі прысутныя, што да кожнага іх слова з затоеным дыханнем прыслухоўваецца з печы малы Ясь.
IV.           Знаёмства з новай тэмай
Праца з падручнікам (вучні чытаюць правіла і складаюць па ім схему).
Выкананне практыкавання 98.
Праца са слоўнікам (прапануецца разгледзець дыялектны слоўнік і выпісаць некалькі слоў).
Фізкультхвілінка
Калі настаўнік называе правільнае напісанне слова, вучні пляскаюць у далоні, калі няправільнае – махаюць рукамі.
Дошчык, пад’езд, гярой, апавядане, бяшшумна, насякомыя, шчаўе, святлячок, гот, мядзведзь.
V.                Фарміраванне ўменняў і навыкаў
Выкананне практыкавання 99 (адзін вучань піша на дошцы, астатнія – у сшытках).
Творчая хвілінка
Скласці невялічкі тэкст па апорных словах на тэму “Зіма”
Снег, гурба, вялікі, серабрыцца, вецер-кусака, халодны, шчыпаць, мароз, палазы, скрыпець, пыл, снежны, ляцець, паветра, марозны.
VI.           Дамашняе заданне
Параграф 16. Практыкаванне 104. Запісаць 2-3 дыялектызмы сваёй мясцовасці.   
VII.        Рэфлексія
Вучні выбіраюць востраў, які адпавядае іх настрою на ўроку: Сум, Абыякавасць, Радасць.
VIII.    Падвядзенне вынікаў урока. Выстаўленне і каменціраванне адзнак





                           Маршрут урока
1.     Арфаграфічная хвілінка
2.     Праца з тэкстам “Вячэрнія госці” на картках
3.     Знаёмства з правілам і складанне схемы
4.     Практыкаванне 98
5.     Фізкультхвілінка
6.     Практыкаванне 99
7.     Творчая хвілінка (тэкст “Зіма”)


Комментариев нет:

Отправить комментарий