суббота, 1 августа 2015 г.

План-канспект БМ 5 кл Гукі беларускай мовы

Клас ___5___                                             Дата ___________
Тэма: Гукі беларускай мовы

Мэты:
-           паглыбіць у вучняў уяўленне гукаў беларускай мовы, паказаць іх ролю ў мове як кампанентаў слоў і сродкаў іх адрознення;
-           выпрацоўваць уменне чуць, вылучаць гукі, абазначаць іх літарамі;
-           выхоўваць эстэтычныя пачуцці, уменне бачыць прыгажосць зімы.

                                       Ход урока
I.                  Арганізацыйны момант
II.               Арфаграфічная хвілінка
Балерына, берэт, секунда, гараджане, плывец, подпіс, паштальён, пенал, капялюш, фламастар.
Праца па парах: вучні мяняюцца сшыткамі і правяраюць адзін аднаго.
III.           Праверка дамашняга задання
Франтальнае апытванне
1)    Які сказ называецца складаным?
2)    Што такое зваротак?
3)    Як афармляецца простая мова?
4)    Што такое дыялог?
IV.           Знаёмства з новай тэмай
Называнне тэмы ўрока і мэт
Чытанне правіла параграфа 26.
Работа з падручнікам
Выкананне практыкання 189.
Фізкультхвілінка.
Калі настаўнік называе просты сказ – вучні падымаюць рукі ўверх, калі складаны – прысядаюць і хлопаюць унізе.
Прыйшла марозная зіма. Хлопчыкі коўзаліся на санках, а дзяўчаты ляпілі снегавіка. Мядзведзь на зіму ўпадае ў спячку і не прачынаецца да вясны. Мяккі снег павольна падаў на зямлю. Ільдзінкі пачыналі хрумсцець, калі на іх наступалі дзеці.
Зарадка для вачэй.
V.               Фарміраванне ўменняў і навыкаў
Арганізацыя пошукавай дзейнасці. Работа з тэкстам 
Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы мяккі снег!
Мяцель не вее, сціхнуў вецер,
І волен лёгкіх санак бег.
     Як мары, белыя бярозы
     Пад сінявой начной стаяць,
     У небе зоркі, ад марозу
     Пахаладзеўшыя, дрыжаць.                       
Заданні:
1.                        Вызначце тэму і асноўную думку тэксту.
2.                        Знайдзіце звароткі.
3.                        Зрабіце фанетычную транскрыпцыю слоў “снег”, “лёгкіх”, “дрыжаць”, “мяцель”, “бярозы”.
4.       Спішыце сказ “Мяцель не вее, сціхнуў вецер, і волен лёгкіх санак бег”, разбярыце па членах сказаў.
      Фанетычны разбор. Зрабіць фанетычны разбор слоў “прыгожа”, “лёд”, “раздолле”.
Творчая хвілінка. Напісаць міні-сачыненне “Што можна ўбачыць у зімовым лесе”.
VI.           Падагульненне. Рэфлексія
-        Які раздзел навукі аб мове называецца фанетыкай?
-        Ці ўдалося атрымаць адказ на пытанні, якія ўзніклі ў пачатку ўрока?
VII.        Дамашняе заданне
Параграф 26. Практыкаванне 195.
VIII.   Падвядзенне вынікаў урока. Выстаўленне і каменціраванне адзнак





Комментариев нет:

Отправить комментарий