суббота, 1 августа 2015 г.

План-канспект БМ 5 кл Галоўныя члены сказа

Клас ___5___                                             Дата ___________
Тэма: Будова сказа. Галоўныя члены сказа

Мэты:
-           садзейнічаць асэнсаванню ролі галоўных членаў сказа для абазначэння прадмета маўлення і яго характарыстыкі;
-           выпрацоўваць ўменне выяўляць граматычныя асновы сказа; навучыць ставіць працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам;
-           выхоўваць павагу да хлеба як да сімвала народнай духоўнасці.

                                       Ход урока
I.                  Арганізацыйны момант
II.               Арфаграфічная хвілінка
Балерына, берэт, секунда, гараджане, плывец, подпіс, паштальён, пенал, капялюш, фламастар.
Праца па парах: вучні мяняюцца сшыткамі і правяраюць адзін аднаго.
III.           Праверка дамашняга задання
Франтальнае апытванне
1)    Што такое сказ?
2)    Якія бываюць сказы паводле мэты выказвання?
3)    Які сказ называецца апавядальным?
4)    Які сказ называецца пытальным?
5)    Які сказ называецца пабуджальным?
IV.           Знаёмства з новай тэмай
Называнне тэмы ўрока і мэт
Чытанне правіла параграфа 13.
Работа з падручнікам
Выкананне практыкання 113.
Фізкультхвілінка.
Калі настаўнік называе назоўнік – вучні падымаюць рукі ўверх, калі прыметнік – прысядаюць і хлопаюць унізе, дзеяслоў – махаюць рукамі збоку.
Хуткі, пчала, мэбля, бегаць, зялёную, скача, аўтамабіль, біялогія, моцнага, успамінаў, смутак, лісіны, мядзведзеў, кватэрай, Якуб Колас.
Зарадка для вачэй.
V.               Фарміраванне ўменняў і навыкаў
Арганізацыя пошукавай дзейнасці. Работа з тэкстам                                       
                                        Хлеб
Аснова ўсяго – хлеб. Ён у нас жытні, вельмі духмяны. Пякуць яго на капусных або кляновых лістах. Пасля хлеб астывае пад ручніком, напаўняе хату найлепшым у свеце пахам.
Да белага хлеба беларусы ставіліся ў даўніну недаверліва. Але пірагі заўсёды любілі. З яблыкамі, чарніцамі, макам. Калі пяклі іх, то рэшткі цеста раздавалі дзецям. Малыя пяклі сабе хаця б па маленькай булачцы.
Хлеб даставаўся цяжка. Кінуць яго быў смяротны грэх. Калі хлеб упаў, трэба было падняць яго, пацалаваць папрасіць прабачэння.
Заданні:
1.                        Вызначце тэму і асноўную думку тэксту.
2.                        Якія сказы па мэце выказвання выкарыстаны ў тэксце?
3.                        Да якога стылю адносіцца тэкст?
4.       Спішыце сказ “Хлеб даставаўся цяжка”, падкрэсліце дзейнік і выказнік.
5.                        Вызначце граматычную аснову ў кожным сказе.

Пісьмо пад дыктоўку. Падкрэсліць граматычную аснову, вызначыць, чым выражаны дзейнік і выказнік.
Хлеб – усяму галава.
Не хлебам адзіным жыве чалавек.
Без хлеба яда – да парога хада.
Творчая хвілінка. Напісаць міні-сачыненне “Наш хлеб” па апорных словах: бохан хлеба, духмяны, мяккі, паважаць, дзякаваць, любіць.
VI.           Падагульненне. Рэфлексія
-        Што вы новага даведаліся  пра дзейнік і выказнік?
-        Ці ўдалося атрымаць адказ на пытанні, якія ўзніклі ў пачатку ўрока?
VII.        Дамашняе заданне
Параграф 13. Практыкаванне 115.
VIII.   Падвядзенне вынікаў урока. Выстаўленне і каменціраванне адзнак



Комментариев нет:

Отправить комментарий